Ізраіль і Ліван: «Мы знаходзімся на новым этапе вайны»

У Ізраілі ўводзяць надзвычайнае становішча. Улады Лівана заяўляюць пра гібель больш за 490 чалавек ад ізраільскіх удараў. Колькасць загінулых баевікоў пры гэтым не ўдакладняецца. Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што за апошнія 24 гадзіны пацэлілі ў 1300 аб'ектаў «Хезбалы» ў Ліване. Сабралі галоўнае пра  эскалацыю  паміж Ізраілем і «Хезбалой». 

Жыхары Лівана з'язджаць з гарадаў. Заторы на выезд з Сідона, трэцяга па велічыні горада краіны. Фота Mahmoud Zayyat / AFP / Scanpix / LETA

Жыхары Лівана з'язджаць з гарадаў. Заторы на выезд з Сідона, трэцяга па велічыні горада краіны. Фота Mahmoud Zayyat / AFP / Scanpix / LETA

Ізраіль у панядзелак, 23 верасня, нанёс авіяўдары па сотнях аб'ектаў «Хезбалы» ў Ліване, у выніку якіх, паводле паведамленнях ліванскіх уладаў, загінулі не менш за 492 чалавек, у тым ліку 35 дзяцей. Больш за 1600 чалавек атрымалі раненні. Як піша Reuters, па словах аднаго з ліванскіх чыноўнікаў, гэта самая вялікая колькасць загінулых з моманту заканчэння Грамадзянскай вайны 1975 — 1990 гадоў.

У панядзелак ізраільскія вайскоўцы нанеслі самыя маштабныя з пачатку абвастрэння канфлікту ўдары па «Хезбале» на поўдні Лівана, ва ўсходняй даліне Бекаа і паўночным рэгіёне каля Сірыі. Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што за апошнія 24 гадзіны пацэлілі ў 1300 аб'ектаў «Хезбалы» ў Ліване,  піша ВВС. 

ЦАХАЛ сцвярджае, што мішэнню ізраільскіх вайскоўцаў сталі крылатыя ракеты, рэактыўныя снарады і ўдарныя беспілотнікі, якія былі «размешчаны ў самым сэрцы вёсак, у дамах мірных жыхароў». Армія абароны Ізраіля заяўляе, што «Хезбала» планавала запусціць іх у бок Ізраіля, «і адначасова падвяргала небяспецы жыхароў Лівана».

Кіраўнік генштаба Арміі абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) Герцы Халеві паведаміў, што ізраільскія вайскоўцы рыхтуюцца да наступнага этапу сваёй аперацыі ў Ліване.

«Па сутнасці, мы наносім удары па баявой інфраструктуры, якую „Хезбала“ будавала апошнія 20 гадоў. Гэта вельмі важна. Мы наносім удары па цэлях і рыхтуемся да наступных этапаў», — сказаў ён. 

Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што ў панядзелак увечары нанеслі прыцэльны ўдар па Бейруце. Агенцтва Reuters паведамляе, што мэтай Арміі абароны Ізраіля быў камандзір «Хезбалы» Алі Каракі. Аднак «Хезбала» заявіла, што Каракі «жывы і здаровы, і пераехаў у бяспечнае месца».

Глядзіце таксама

Прэм'ер Ізраіля Біньямін Нетаньяху выступіў са зваротам да жыхароў Лівана і заклікаў пакінуць «небяспечныя зоны». Ён сцвярджае, што калі ізраільская аперацыя завершыцца, людзі змогуць вярнуцца ў свае дамы.

«Ізраіль ваюе не з вамі, а з «Хезбалой», — падкрэсліў ён у відэазвароце. — Занадта доўга «Хезбала» выкарыстоўвала вас у якасці жывых шчытоў. Яны размяшчалі ракеты ў вашых гасціных і гаражах. Гэтыя ракеты былі нацэленыя на нашу тэрыторыю, на нашых грамадзян. Каб абараніць іх, мы павінны знішчыць гэтую зброю. Калі аперацыя скончыцца, вы зможаце бяспечна вярнуцца ў свае дамы».

Ліванскія СМІ паведамляюць, што жыхары масава эвакуіруюцца з поўдня краіны на поўнач.

Міністр аховы здароўя Лівана Фірас Абіяд заявіў, што «галоўнай мэтай гэтых нападаў было справакаваць сыход цывільнага насельніцтва з раёнаў, якія падвергліся нападу». «Відавочна, што намер ізраільскага ўрада заключаецца ў эскалацыі і правакаванні, — сказаў ён у інтэрв'ю радыёстанцыі Radio 4. — Мы знаходзімся на новым этапе вайны. Спачатку гэта былі мэтанакіраваныя атакі, а цяпер — невыбарчыя».

Паводле яго, пераважная большасць насельніцтва не хоча вайны. «Рашэнне аб неабходнасці эскалацыі было прынята за мяжой», — дадаў Абіяд.

Нагадаем, ізраільскія ВПС за 23 верасня нанеслі ўдары больш чым па 1,3 тысячы аб'ектаў, звязаных з радыкальным рухам «Хезбала» ў Ліване. Пры гэтым было ўжыта звыш 1,4 тысячы боепрыпасаў. У тым ліку былі траплянні ў сховішчы ракет, дронаў і пускавых установак для іх, паведамілі ў ЦАХАЛ. 

Глядзіце таксама

  • «Мы атакуем інфраструктуру, якую «Хезбалах» выбудоўвала для баявых дзеянняў за апошнія 20 гадоў», — сказаў кіраўнік ізраільскага Генштаба Герцы Халеві.
  •  Міністр абароны Ізраіля Ёаў Галант абвясціў аб пашырэнні аперацыі супраць аб'ектаў тэрарыстычнай групоўкі на ўсю тэрыторыю Лівана.
  • Паводле ранейшых заявы міністэрства аховы здароўя Лівану, у выніку ізраільскіх удараў у краіне загінулі 356 чалавек, яшчэ звыш 1200 параненыя, у тым ліку мірныя жыхары. Пазней улады Лівана заявілі пра гібель больш за 490 чалавек і больш за 1600 параненых.
  • Жыхары Лівана атрымліваюць на стацыянарныя тэлефоны аўдыяпаведамленні ад Ізраіля з заклікам эвакуявацца. Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заклікаў мірных ліванцаў паставіцца да гэтых папярэджанняў сур'ёзна. 
  • Тым часам «Хезбала» працягвае атакаваць Ізраіль ракетамі і дронамі. У ЦАХАЛ паведамілі, што большая частка снарадаў была перахопленая. Урад Ізраіля абвясціў рэжым надзвычайнага становішча па ўсёй краіне, які будзе доўжыцца як мінімум да 30 верасня.
  • Францыя ў панядзелак запатрабавала склікаць пасяджэнне Рады Бяспекі ААН, каб абмеркаваць становішча ў Ліване. Як перадае агенцтва AFP, пра гэта абвясціў у панядзелак на сесіі Генеральнай Асамблеі ААН міністр замежных спраў Францыі Жан-Ноэль Баро. Ён заклікаў усе бакі «пазбегнуць рэгіянальнай ўспышкі, якая будзе разбуральнай для ўсіх».
  • ЗША заявілі, што ў сувязі з чарговым абвастрэннем на Блізкім Усходзе перакідваюць у рэгіён новыя ваенныя сілы. Падрабязнасці ў Вашынгтоне не паведамілі.

Глядзіце таксама

    Паводле ВВС, "Нямецкай хвалі"meduza.io