Аўстрыя. Горад Лінц развітваецца з гей-святлафорамі
Трэці па колькасці горад Аўстрыі Лінц вырашыў адмовіцца ад пешаходных святлафораў, на якіх намаляваныя аднаполыя пары. У Вене і Зальцбургу такія святлафоры працягнуць працу.

Фота AFP
У аўстрыйскай сталіцы такія святлафоры з'явіліся напярэдадні конкурсу песні "Еўрабачання". На некаторых з іх намаляваны і гетэрасексуальныя пары.
"Святлафоры патрэбныя для дарожнага руху, а не каб даваць парады, як вам жыць", — заявіла дэпутатка гарадскога савета Лінца Маркус Хайн з крайне правай "Партыі свабоды".
Пры гэтым у Зялёнай партыі адмову ад "аднаполых святлафораў" назвалі ганебнай.
Многія карыстальнікі інтэрнэту з Аўстрыі палічылі, што адмова ад малюнкаў наносіць удар па іміджы Лінцу і задаліся пытаннем, ці вернуць грошы ахвярадаўцаў — устаноўка святлафораў аплачвалася прыватнымі дабрачынцамі, а не муніцыпалітэтам.
Сярод мільёнаў гледачоў "Еўрабачання" шмат чальцоў ЛГБТ-супольнасці. Пераможца конкурсу 2014 года — барадатая Канчыта Вурст — стала гераіняй сярод геяў, таксама як і яе песня "Rise like a Phoenix" ("Паўстань як Фенікс").
Паводле www.bbc.com