Аварыя цягнікоў у Бельгіі: тры асобы загінулі, дзевяць параненыя

Інцыдэнт з сутыкненнем пасажырскага і таварнага цягніка здарыўся ўначы паблізу гораду Эрмаль-Су-Сі.

Фота GETTY

Фота GETTY

Агулам цягніком падарожнічалі каля 40 асобаў. Пасажырскі цягнік з 6 вагонаў на высокай хуткасці ўрэзаўся ў грузавы састаў, які знаходзіўся на тым жа шляху. З іх найбольш моцна пацярпелі два першых вагоны, адзін з якіх сышоў з рэек і перакуліўся на бок.

 

На месцы здарэння працуюць паліцэйскія і пажарныя, а таксама брыгады хуткай дапамогі.

 

Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай катастрофы могуць быць праблемы з чыгуначнай сігналізацыяй, у якую ўдарыла маланка. Цяпер праводзіцца расследаванне.



belsat.eu