Барыс Джонсан: Мэй «слабая», яе план «брэксіту» — «нікчэмны»
Былы міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Барыс Джонсан публічна назваў план "брэксіта", падрыхтаваны Тэрэзай Мэй, "нікчэмным", а самога прэм'ера — "слабой", заявіўшы, «што мы самі надзелі на брытанскую канстытуцыю "пояс смяротніка", а дэтанатар ад яго аддалі Мішэлю Барнье».
"Мы ідзем насустрач любым патрабаванням
Брусэля, — дадае Джонсан. — І нічога
не атрымліваем наўзамен".
Артыкул Джонсана, які з'явіўся ў нядзелю, наўпрост абвінавачвае кіраўніка цяперашняга брытанскага кабінета ў патаканні ЕС. Сам Джонсан сышоў у адстаўку на знак пратэсту супраць рашэння прыняць план "мяккага", як называе яго брытанская прэса, варыянту выхаду краіны з Еўрасаюза.
Чальцы кабінета і аднапартыйцы Джонсана яго пазіцыю адпрэчылі, ацаніўшы яе як агідную, ды заявілі, што цяпер былому шэфу брытанскай дыпламатыі не відаць пасады лідара торы, на якую, як мяркуецца, ён меў планы.
Былы міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Барыс Джонсан публічна назваў план "брэксіта", падрыхтаваны Тэрэзай Мэй, "нікчэмным", а самога прэм'ера — "слабой", заявіўшы, «што мы самі надзелі на брытанскую канстытуцыю "пояс смяротніка", а дэтанатар ад яго аддалі Мішэлю Барнье».
"Мы ідзем насустрач любым патрабаванням Брусэля, — дадае Джонсан. — І нічога не атрымліваем наўзамен".
Артыкул Джонсана, які з'явіўся ў нядзелю, наўпрост абвінавачвае кіраўніка цяперашняга брытанскага кабінета ў патаканні ЕС. Сам Джонсан сышоў у адстаўку на знак пратэсту супраць рашэння прыняць план "мяккага", як называе яго брытанская прэса, варыянту выхаду краіны з Еўрасаюза.
Чальцы кабінета і аднапартыйцы Джонсана яго пазіцыю адпрэчылі, ацаніўшы яе як агідную, ды заявілі, што цяпер былому шэфу брытанскай дыпламатыі не відаць пасады лідара торы, на якую, як мяркуецца, ён меў планы.
Паводле euronews.com