Беларусь і Сербія галасавалі супраць рэзалюцыі ААН па Крыме
Першы віцэ-спікер Вярхоўнай Рады Ірына Герашчанка назвала пазіцыю Мінска па захопленаму Крымскаму паўвостраву "нажом у спіну Украіны".
З усіх дзяржаў Еўропы тры прагаласавалі супраць папярэдняга зацвярджэння рэзалюцыі Генеральнай асамблеі ААН. Вынікі галасавання абнародавала пастаяннае прадстаўніцтва Украіны ў ААН, піша liga.net.
Усяго 71 дзяржава падтрымала ўкраінскі дакумент, 25 прагаласавалі супраць, яшчэ 77 устрымаліся. Сярод тых, хто галасаваў супраць — Расія, Беларусь і Сербія.
Першы віцэ-спікер Ірына Герашчанка заявіла аб тым, што Беларусь "прадэманстравала адкрыта прарасійскую пазіцыю", таму нельга казаць пра нібыта нейтральнай пазіцыі Мінска.
"Я, як украінскі палітык і як удзельнік перамоў у мінскіх групах, расцэньваю ўчарашняе галасаванне беларускай дэлегацыі ў трэцім камітэце ААН па рэзалюцыі па Крыме, як такое, якое ідзе насуперак з гучнымі заявамі аб нейтральнасці. Гэта другі нож у спіну Украіны. Пасля падобнага леташняга галасавання", — абурылася Герашчанка.
14 лістапада 2017 года трэці камітэт Генасамблеі ААН ухваліў абноўленую рэзалюцыю па правах чалавека ва часова акупаваным Расіяй Крыме.
Разам з тым, Беларусь гатовая адправіць на Данбас міратворчы кантынгент. Пра гэта міністр замежных спраў Уладзімір Макей заявіў у Мінску па выніках нядаўняй сустрэчы з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым, якая прайшла ў Маскве. “Мы гатовы выдзеліць адпаведны міратворчы кантынгент, калі гэта будзе прымальна для ўсіх зацікаўленых краін. Для таго, каб удзельнічаць у вырашэнні міратворчых задач”, — цытуе словы Макея БЕЛТА.