Беларусы Філадэльфіі: Падтрымаем Украіну, захаваем Беларусь! (фота)
Неабыякавыя беларусы Філадэлфіі і ваколіц разам з украінцамі, палякамі і літоўцамі выйшлі на акцыю супраць увядзення на тэрыторыю Беларусі вялікіх расійскіх войскаў.
![272958203_1285933715258464_1411897961708428328_n.jpg 272958203_1285933715258464_1411897961708428328_n.jpg](/img/v1/images/272958203_1285933715258464_1411897961708428328_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сцягванне расійскіх войскаў да межаў з Украінай становіцца пагрозай не толькі для Украіны, Польшчы, краін Балтыі, у будучыні яны могуць быць задзейнічаны ў вайсковай акупацыі Беларусі па «крымскім сцэнары».
Сёння беларусы і ўкраінцы адзіныя ў сваім памкненні мець тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт перад абліччам усходняга агрэсара.
Акцыя мае міжнародны характар і адбываецца ва Украіне, Польшчы, Літве і іншых краінах Еўропы, дзе ёсць беларускія дыяспары.
![Беларусы Батумі зладзілі акцыю ў падтрымку беларускіх палітвязняў і супраць вайны ва Украіне (фотарэпартаж) Беларусы Батумі зладзілі акцыю ў падтрымку беларускіх палітвязняў і супраць вайны ва Украіне (фотарэпартаж)](/img/v1/images/photo_2022_01_30_15_52_23_logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
У публікацыі выкарыстаныя фота з Фэйсбука Вадзіма Васільева