Бясшумнае выміранне: жырафы патрапілі пад удар

Гэтую шыкоўную жывёлу навукоўцы перанеслі ў катэгорыю «уразлівых». Цяпер жырафу пагражае выміранне.

44_1.jpeg

У дакладзе Міжнароднага саюза аховы прыроды (IUCN) гаворыцца: з 1985 года папуляцыя жырафаў скарацілася са 155 000 асобін да 97 000. Да гэтага дакладу жырафы адносіліся да відаў, якія выклікаюць найменшыя асцярогі.
У апошняй рэдакцыі Чырвонай кнігі іх ахоўны статус зьмянілі на «уразлівыя» — ёсць рызыка іх вымірання.Верагодней за ўсё, самае высокае ў свеце наземнае млекакормячае пацярпела з-за скарачэння асяроддзя пражывання, браканьерства, а таксама з-за ваенных канфліктаў у Афрыцы. Цікаўныя жырафы часта падыходзяць занадта блізка да людзей, становячыся лёгкай здабычай паляўнічых.
«Бясшумнымі выміранне» — так кажуць біёлагі, характарызуючы рэзкае памяншэнне колькасці жырафаў.
У апошняй рэдакцыі Чырвонай кнігі IUCN згаданыя больш за 85 000 відаў, з іх за 24 000 знаходзяцца пад пагрозай вымірання.
Паводле greenbelarus.info