На Паўночным полюсе ў снежні пабіты тэмпературны рэкорд

Тэмпература на Паўночным полюсе ў лістападзе і снежні на рэкордныя пяць градусаў перавысіла сярэднія паказнікі.

melt.jpg

Навукоўцы асцерагаюцца, што на Каляды тэмпература можа пабіць і гэты рэкорд дзякуючы плыням цёплага паветра з Паўночнай Атлантыкі.
У выніку тэмпература можа падняцца да нуля градусаў, што на 20 градусаў вышэй тэмпературнай нормы.Гэтым летам таўшчыня лядовага покрыва ў Паўночным Ледавітым акіяне таксама зменшылася да амаль рэкордных паказнікаў.
Спецыялісты адзначаюць, што не па сезоне цёплае надвор'е ў Арктычным рэгіёне напрамую звязана з антрапагеннымі зменамі клімату.
Доктар Фрыдэрыка Ота з Оксфардскага інстытута па праблемах змены навакольнага асяроддзя распавяла, што ў даіндустрыяльныя часы падобная спякота ўсталёўвалася вельмі рэдка — прыкладна раз у тысячу гадоў.Цяпер даследнікі прадказваюць, што такія анамаліі надвор'я неўзабаве будуць сустракацца ўжо раз на пяцьдзясят гадоў.
Паводле BBC