Аднаўляльная энергія стала танней за нафту і газ ужо ў 30 краінах
Згодна справаздачы СЭФ, у больш чым 30 краінах аднаўляльная энергія танней або роўная па кошце атрыманай з выкапневых энерганосьбітаў. У бліжэйшыя гады парытэт кошту будзе дасягнуты ў 80% краін свету.
Аднаўляльная энергія стала танней або зраўнялася па кошце з выкапнёвымі энерганосьбітамі ў больш чым 30 краінах свету. Пра гэта гаворыцца ў снежаньскай справаздачы Сусветнага эканамічнага форуму (СЭФ). Сярод гэтых дзяржаў — Аўстралія, Бразілія, Мексіка і Чылі, паведамляе www.dw.com.
Іншыя краіны з парытэтам кошту вытворчасці энергіі з аднаўляльных крыніц і з выкапнёвага паліва ў справаздачы не згаданыя. Deutsche Bank раней прылічаў да такіх дзяржаў 11 краін ЕС, у тым ліку Германію, а таксама Ізраіль, Новую Зеландыю, Турцыю, Японію і іншыя.
Па словах кіраўніка аддзела доўгатэрміновых інвестыцый СЭФ Майкла Дрэкслера, аднаўляльная энергія дасягнула "пераломнага моманту". "Сонечная і ветраная энергетыка цяпер стала вельмі канкурэнтаздольнай, і выдаткі працягваюць падаць. Гэта не толькі камерцыйна жыццяздольная опцыя, але і прывабная магчымасць для інвестыцый з доўгатэрміновым, стабільным, абароненым ад інфляцыі прыбыткам", — заявіў ён.
У бліжэйшыя некалькі гадоў парытэт кошту энергіі будзе дасягнуты ўжо ў 80 працэнтах усіх краін, гаворыцца ў справаздачы СЭФ.