Большасць шатландцаў падтрымліваюць выхад краіны са складу Вялікабрытаніі
Напярэдадні прызначанага на 18 верасня рэферэндуму ў Шатландыі колькасць прыхільнікаў незалежнасці прыкметна ўзрасла. Як сведчаць дадзеныя апытання, праведзенага інстытутам даследавання грамадскай думкі YouGov, за незалежнасць выказаўся 51% рэспандэнтаў, супраць — 49%.
«Фэльче гу Альба» — «Ласкава запрашаем у Шатландыю»
Газета The Sunday Times, па заданні якой было праведзена апытанне, звяртае ўвагу на тое, што менш чым
за два тыдні да рэферэндуму на карысць незалежнасці стала выказвацца ўсё больш шатландцаў. Месяц таму колькасць грамадзян, якія выступалі за знаходжанне краіны ў складзе Злучанага Каралеўства, на 22%
пункта перавышала колькасць прыхільнікаў незалежнасці.
Па дадзеных выдання, каралева Вялікабрытаніі Лізавета II сур'ёзна заклапочаная магчымым канстытуцыйным крызісам у сувязі з тым, што Шатландыя на маючым адбыцца рэферэндуме можа
прагаласаваць за незалежнасць. Афіцыйна Букінгемскі палац захоўвае нейтралітэт. Пра турботы каралевы мясцовыя СМІ паведамляюць са спасылкай на высокапастаўленых чыноўнікаў.
Калі на рэферэндуме 18 верасня большасць грамадзян адкажуць станоўча на пытанне аб незалежнасці, то вясной 2016 Шатландыя выйдзе са складу Злучанага Каралеўства.