У ДНР і ЛНР ізноў хочуць аддзяліцца ад Украіны
«Прэмьер» самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Захарчанка растлумачыў, што размова аб адмысловым або адкладзеным статусе для ДНР і ЛНР носіць папярэдні характар.
Удзельнікі трохбаковай кантактнай групы папярэдне дамовіліся аб наступнай сустрэчы праз 7-8 дзён, заявіў «прэм'ер» самаабвешчанай «Данецкай народнай
рэспублікі» (ДНР) Аляксандр Захарчанка.
«Папярэдне дамовіліся праз 7-8 дзён зноў сустрэцца. Яны павінны выказаць свае пажаданні за гэты час. Паводле папярэдняй дамоўленасці будзе пашыраная група. З апарата прэзідэнта Украіны
павінны былі прыехаць людзі. Прозвішчаў яшчэ не ведаю — у працэсе
ўзгаднення. Ад Данецка-Луганска, у любым выпадку, будзе Пургін, Каракін. Калі зразумеем, хто будзе з боку Украіны, тады будзем глядзець — альбо я, альбо я туды, можа быць, проста не паеду. Ад Расіі — Зурабаў», — паведаміў Захарчанка у эфіры радыёстанцыі «Коммерсант
FM».
Таксама лідэр ДНР адзначае, што кіраўнікі «народных рэспублік» плануюць унесці ў пагадненне пункт аб наданні ім незалежнасці ад Украіны.
Захарчанка растлумачыў, што размова аб адмысловым або адкладзеным статусе для ДНР і ЛНР носіць папярэдні характар. «Там толькі пачынаецца размова з нагоды Данецкай народнай рэспублікі
і Луганскай народнай рэспублікі. Размова будзе ісці аб увядзенні асаблівага статусу або адкладзенага статусу. І калі гэта не будзе прынята, то пратакол наогул не будзе мець сілы. Гэта проста
папярэднія намеры», — паведаміў ён .
Першая сустрэча трохбаковай кантактнай групы прайшла ў Мінску 5 верасня. Паводле яе вынікаў прадстаўнікі Украіны і «народных рэспублік» падпісалі пратакол, які складаецца з 12
пунктаў.
interfax.ru