Варшава абвергла інфармацыю пра пастаўкі зброі ва Украіну
Мінабароны Польшчы абвергла паведамленні ўкраінскіх уладаў пра дамоўленасці аб пастаўках Украіне зброі.

Прэс-сакратар абароннага ведамства Польшчы Яцэк Соньта абверг паведамленні ўкраінскага боку аб нібыта існаванні пагаднення аб пастаўках Украіне сучаснай зброі з Польшчы.
Соньта падкрэсліў, што на саміце NATO ў Ньюпарце на мінулым тыдні не было дасягнута ніякіх дамоўленасцяў аб пастаўках ўзбраення з Польшчы ва Украіну.
У нядзелю дарадца прэзідэнта Украіны Юры Луцэнка паведаміў у інтэрнэце, што "на саміце NАТО былі дасягнуты дамоўленасці аб заходніх ваенных дарадцах і пастаўках сучаснага ўзбраення з ЗША, Францыі, Італіі, Польшчы, Нарвегіі".
Гэтае паведамленне таксама абверглі афіцыйныя прадстаўнікі ЗША, Нарвегіі, Італіі.