За апошнія 4 дні ўдалося вызваліць толькі 20 палонных і закладнікаў — Парашэнка
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заяўляе, што за апошнія чатыры дні ўдалося вызваліць 1200 ўкраінскіх палонных і закладнікаў, паведамляе interfax.com.ua. Але потым прэс-служба прэзідэнта ўдакланіла, што гаворка ідзе толькі пра 20 чалавек.
Пётр Парашэнка са спасылкай на атрыманую падчас прэс-канферэнцыі інфармацыю ад СБУ паведаміў, што "ў рамках мінскіх дамоўленасцей звольненыя яшчэ 20 украінскіх ваеннапалонных.
Прэзідэнт таксама паведаміў, што 863 чалавека яшчэ застаюцца ў палоне і ўкраінскі бок робіць усё магчымае, каб да канца тыдня яны змаглі вярнуцца дадому.
Паводле яго слоў, у падпісаным у Мінску пратаколе ёсць 12 важных пунктаў.
"Але нам патрэбныя дзве рэчы — забярыце, калі ласка, свае войскі, перакрыйце мяжу, і мы самі пра ўсё дамовімся", — сказаў Пётр Парашэнка .
Прэзідэнт Украіны таксама запэўніў, што ўкраінская армія будзе ахоўваць дзяржаву і не здасць ні кавалачка ўкраінскай зямлі.