Колькасць расійскіх войскаў на Данбасе павялічваецца — NАТO

Як перадае ўласны карэспандэнт УНІАН у РФ, пра гэта ў ходзе відэа-моста Брусэль—Масква заявіў намеснік генеральнага сакратара NАТO Аляксандр Вершбоў.



1408459335_8530.jpg

"Апошнія дні мы сталі сведкамі ўсё большага і большага непасрэднага прыцягнення расійскіх узброеных сіл для дзеянняў у Украіне. Расія характарызуецца не як "заклапочаны" сусед, а як дзяржава, якая спрабуе актыўна падарваць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны", — сказаў Вершбоў.

Ён падкрэсліў, што Расія не здольная прызнаваць права на суверэнітэт і выбар сваіх суседзяў. Акрамя таго, па словах Вершбоў, Расія выступіла з агрэсіяй супраць Украіны, без уліку анексіі Крыма, якую Альянс таксама не прызнае.

Вершбоў нагадаў, што на саміце NАТO ў Уэльсе 4-5 верасня было прынята рашэнне аказаць не толькі палітычную падтрымку, але практычную дапамогу для мадэрнізацыі Узброеных сіл Украіны. Пры гэтым ён, адказваючы на пытанне УНІАН, адзначыў, што Альянс не займаецца пастаўкай зброі, у тым ліку для Украіны, але гэта будзе ажыццяўляцца членамі Альянсу.

"Як інстытут NАТO не займаецца пастаўкамі ўзбраенняў і аказаннем такога віду садзейнічання ў галіне бяспекі. Мы дапамагаем ва ўмацаванні агульнага патэнцыялу за кошт правядзення рэформаў Узброеных сіл і павышэння іх прафесіяналізму. Права прымаць такія рашэнні ляжыць на дзяржавах-сябрах, таму я не буду афіцыйна спыняцца на гэтых выказваннях", — падкрэсліў Вершбоў.

Ён лічыць, што апошні саміт НАТА не планаваўся, але стаў самым важным у гісторыі Альянсу з-за дзеянняў Расіі супраць Украіны, якія могуць падарваць бяспеку ў рэгіёне. Як паведамлялася, краіны NАТO падрыхтавалі план дзеянняў у выпадку, калі Расея вырашыць на іх напасці.

Паводле УНІАН