
На прыкладзе рускай службы Radio Free Europe/Radio Liberty («Радио Свободная Европа/Радио Свобода») падлічыла «Медуза»
У Раскамнаглядзе РФ зрабілі справаздачу, што са студзеня 2021 года на Radio Free Europe/Radio Liberty, якое абвешчана ў Расіі замежным агентам, і яго гендырэктара склалі 1044 пратаколы за адсутнасць маркіроўкі «замежнага агента», па якіх суды прызначылі штрафы на 988,5 мільёна рублёў.
Яшчэ 75,8 мільёна штрафаў прызначаныя за адмову выдаліць «фэйкавую» інфармацыю пра вайну ва Украіне.
Сайт Radio Free Europe/Radio Liberty заблакаваны ў Расіі з пачатку сакавіка, аднак выданне працягваюць рэгулярна штрафаваць.