Большасць польскіх грамадзян у Беларусі прагаласавала за Дуду

У другім туры прэзідэнцкіх выбараў ў Польшчы, што прайшлі ў нядзелю, перамог дзейны прэзідэнт Анджэй Дуда. За яго таксама прагаласавала большасць польскіх грамадзян у Беларусі.

Рафал Тшаскоўскі і Анджэй Дуда, калаж Радыё Свабода

Рафал Тшаскоўскі і Анджэй Дуда, калаж Радыё Свабода

Паводле дадзеных з польскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў у Рэспубліцы Беларусь, за Анджэя Дуду прагаласавалі 189 польскіх грамадзян, а за ягонага суперніка Рафала Тшаскоўскага – 179.
Галасаванне ў другім туры выбараў прэзідэнта Польшчы праходзіла ў выбарчых камісіях, створаных пры амбасадзе Польшчы ў Мінску і ў генеральных консульствах у Гродна і Брэсце. Як паведамляе ПАР, пасля апублікавання пратакола старшыні камісіі 60 чалавек прагаласавалі за Анджэя Дуду ў Мінску, за Рафала Тшаскоўскага – 90. У Гродна прэзідэнт атрымаў 103 галасы, а яго апанент – 59. У Брэсце за Дуду  прагаласавалі 26 выбаршчыкаў, за Тшаскоўскага – 30.
У Беларусі няма абмежаванняў з-за эпідэміі каронавірусу, таму для галасавання не было перашкодаў. Выбары праводзіліся з выкарыстаннем санітарна-гігіенічных нормаў – былі неабходныя маскі, дэзінфекцыя рук і захаванне адлегласці, аднаразовыя асадкі.
Некаторыя выбаршчыкі – 29 у Мінску, 18 у Гродна і сем у Брэсце – прагаласавалі па пошце.
racyja.com