Харкаў. Другі выбух за тыдзень

У Харкаве ўначы прагрымеў другі выбух за тыдзень.



385136195.jpg

Фота з сайта tsn.ua

У Харкаве ў ноч на пятніцу, 11 снежня, прагрымеў выбух. Паводле дадзеных Нацыянальнай паліцыі ў Харкаўскай вобласці, інцыдэнт адбыўся каля 4:00 гадзін раніцы на праспекце Леніна, паведамляе ТСН.

"У выніку здарэння ніхто з людзей не пацярпеў", — адзначылі праваахоўнікі. Выбух адбыўся каля будынка па праспекце Леніна, 35, паведамляе "Тэлеграф". Устаноўлена, што выбуховай хваляй пашкоджаны шкло, ралеты і пластыкавае перакрыцце. Паліцыя праводзіць мерапрыемствы па ўсталяванні ўсіх абставінаў здарэння.

Нагадаем, што гэта другі выбух за тыдзень у Харкаве. 9 снежань выбух прагрымеў у памяшканні крамы "Roshen". У выніку здарэння тады таксама ніхто не пацярпеў.