Чарнагорыя ўступіла ў NATO

У Вашынгтоне прэм'ер Чарнагорыі перадаў дакумэнты аб далучэнні краіны да альянсу.

lickr.com/Defence Images

lickr.com/Defence Images

Паўночнаатлантычны альянс налічвае ўжо 29 сябраў. Падчас сённяшняй цырымоніі ў Вашынгтоне Чарнагорыя перадала афіцыйныя дакументы аб далучэнні да NATO.

Цырымонія адбылася ў штаб-кватэры Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, дзе захоўваюцца акты аб далучэнні паасобных сябраў да альянсу.

Гаспадаром цырымоніі быў дзяржсакратар Томас Шэнон, якому прэм'ер-міністар Чарнагорыі Душка Маркавіч перадаў дакументы аб далучэнні краіны да NATO.

«Сяброўства Чарнагорыі ў NATO будзе спрыяць большай інтэграцыі, дэмакратычным рэформам, гандлю, бяспецы і стабільнасці ў адносінах з усімі суседзямі», — гаворыцца ў адмысловай заяве Дзярждэпартамента ЗША.

На мерапрыемстве прысутнічаў таксама генсакратар NATO Енс Столтэнберг.

У сераду ў Брусэлі пройдзе ўрачыстая цырымонія сустрэчы Чарнагорыі ў альянсе, у якой прыме ўдзел прэзідэнт краіны Філіп Вуянавіч. Тады сцяг Чарнагорыі афіцыйна залунае над сядзібай NATO.

www.radyjo.net