«Дзеянні беларускай улады непрадказальныя»: Украіна рэкамендуе сваім грамадзянам пакінуць Беларусь
Улады Украіны заявілі, што адпрацоўваюць варыянты аператыўнага вяртання сваіх грамадзян з тэрыторыі Беларусі.
Учора рэкамендацыю пакінуць тэрыторыю Беларусі дало сваім грамадзянам таксама МЗС Літвы, нагадвае «Салідарнасць».
Украіна прыняла рашэнне з паўночы 26 траўня прыпыніць авіязносіны з Беларуссю і адпраўляць ўсе рэйсы ў абыход яе паветранай прасторы. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль у сваім Telegram.
— Чаму прынята такое рашэнне. Яно на першы погляд можа здацца палітычным. І яно такім і з'яўляецца. Але яно таксама звязана з бяспекай. Таму што дзеянні беларускай улады непрадказальныя, і мы не можам загадзя ацаніць усе рызыкі знаходжання ў авіяцыйнай прасторы Беларусі. Таму мы павінны клапаціцца пра бяспеку ўкраінскіх грамадзян, — заявіў у эфіры тэлеканала Украіна 24 кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба.