Дзве беларускія актывісткі абвясцілі бестэрміновую галадоўку ля офісу Еўракамісіі ў Варшаве
Беларускі Стася Гліннік і Бажэна Шамовіч заявілі пра бестэрміновую галадоўку ля офісу Еўракамісіі ў Варшаве.
![photo_2021_05_26_12_41_32.jpg photo_2021_05_26_12_41_32.jpg](/img/v1/images/photo_2021_05_26_12_41_32.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Акцыя актывістак «Моладзевага хабу» пачалася раніцай 26 траўня. Дзяўчаты стаяць перад уваходам у будынак з бел-чырвона-белым сцягам і плакатам «Вольная Беларусь», перадае Радыё Свабода.
У відэазвароце, апублікаваным напярэдадні, яны апавядаюць пра рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў з боку ўладаў Беларусі і заклікаюць краіны Еўрасаюза прызнаць цяперашні рэжым Лукашэнкі тэрарыстычным, а таксама неадкладна ўвесці эканамічныя санкцыі для выратавання жыццяў палітвязняў.