Еўрапейскі авіярэгулятар прызнаў паветраную прастору Беларусі небяспечнай
Еўрапейскае агенцтва авіяцыйнай бяспекі (EASA) апублікавала заяву, у якой гаворыцца, што паветраная прастора Беларусі не з’яўляецца бяспечнай.
![flight_1701523_960_720.jpg flight_1701523_960_720.jpg](/img/v1/images/flight_1701523_960_720.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
EASA рэкамендуе авіякампаніям уваходзіць у беларускае неба толькі ў выпадку крайняй неабходнасці.
«Абставіны гэтага інцыдэнту выклікаюць сур’ёзныя сумневы ў тым, што Беларусь паважае міжнародныя правілы грамадзянскай авіяцыі», — гаворыцца ў заяве EASA.