Экс-прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку памежнікі не выпусцілі з краіны
Былога прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку не выпусцілі з краіны — ён павінен быў выехаць для ўдзелу ў Парламенцкай асамблеі NATO. Пра гэта паведаміла сустаршыня фракцыі «Еўрапейская салідарнасць» Ірына Герашчанка.
Пётр Парашэнка быў уключаны ў склад афіцыйнай дэлегацыі Вярхоўнай Рады, зацверджаны яе старшынёй Русланам Стэфанчуком. Пасяджэнне Парламенцкай асамблеі NATO павінна адбыцца ў Вільні.
Ірына Герашчанказаявіла, што Парашэнку не прапусцілі праз мяжу без тлумачэння прычын. Памежнікі пры гэтым, паводле яе слоў, сцвярджалі, што распараджэнне старшыні ВР было адменена або падроблена. Іншых членаў дэлегацыі прапусцілі.
Нагадаем, яшчэ да пачатку вайны ў дачыненні да Пятра Парашэнкі была распачата справа па падазрэнні ў «дзяржаўнай здрадзе». Яна тычылася схемы паставак вугалю з самаабвешчанай «ДНР» у 2014-2015 гадах. У студзені Пячэрскі суд Кіева выбраў меру стрымання для Пятра Парашэнкі ў выглядзе асабістага абавязацельства. Нядаўна СБУ апублікавала частку паказанняў Віктара Медведчука, у тым ліку супраць Парашэнкі.
Медвядчук заявіў, што на просьбу Парашэнкі займаўся пытаннямі вываду з дзяржуласнасці нафтапрадуктаправода «Самара — Заходні кірунак», а таксама ўзгадняў з кіраўніцтвам Украіны пастаўкі вугалю з непадкантрольных тэрыторый.
1 мая дырэктар Дзяржбюро расследаванняў Украіны Аляксей Сухачоў заявіў, што Пётр Парашэнка не можа выязджаць за мяжу, нягледзячы на заканчэнне ў яго абмежаванняў па яго справе.