Еўропа збіраецца адмовіцца ад карт Visa і MasterCard
Крыніцы ў еўрапейскіх банкаўскіх колах паведамілі, што вядучыя фінансавыя ўстановы Старога свету вядуць працу па замене плацежных сістэм Visa і MasterCard.

Як адзначаецца, у працы задзейнічаны прадстаўнікі двух дзясяткаў банкаў (у асноўным французскіх). На парадку дня экспертаў — стварэнне агульнаеўрапейскай аплатнай сістэмы, піша gazeta.ru.
Па некаторых дадзеных, новая сістэма будзе называцца PEPSI (Pan-European Payment System Initiative).
Адзначаецца, што выкарыстоўваючы яе, можна будзе кіраваць усімі відамі дэматэрыялізаваных плацяжоў.
naviny.by