Францыя далучылася да краін, што не прызнаюць Лукашэнку прэзідэнтам
Францыя ў поўнай меры падтрымлівае пазіцыю Еўрасаюза адносна непрызнання легітымнасці прэзідэнцтва Лукашэнкі.
Як перадае Укрінформ, пра гэта заявіла Міністэрства Еўропы і замежных спраў Францыі.
«Францыя як краіна-сябра Еўрасаюза поўнасцю падтрымлівае заяву высокага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жозепа Барэля ад імя 27 краін у дачыненні да Лукашэнкі», — заявіў французскі МЗС.
23 верасня Лукашэнкі, легітымнасць якога як прэзідэнта Беларусі не прызнаюць краіны ЕС і Украіна, ЗША, Канада, Вялікабрытанія, патаемна ўступіў у пасаду.
Інаўгурацыя не была анансаваная загадзя, большасць прысутных былі запрошаны туды падманам, іх не запрашалі менавіта на інаўгурацыю. На мерапрыемства таксама не былі запрошаныя замежныя дыпламаты, уключаючы пасла Расіі. Цырымонія, насуперак працэдуры, не транслявалася па тэлебачанні.
Пасля патаемнай інаўгурацыі ў гарадах Беларусі пачаліся новыя акцыі пратэсту, якія сілавікі жорстка разганялі. Паводле звестак праваабаронцаў, падчас акцый пратэсту ў Беларусі 23 верасня затрымалі больш за 260 чалавек.