МЗС Латвіі апублікавала пашыраны санкцыйны спіс беларускіх чыноўнікаў
Міністэрства замежных спраў Латвіі апублікавала дадатак у спіс беларускіх чыноўнікаў, у дачыненні да якіх уведзеныя нацыянальныя санкцыі. Яны былі пашыраны па ўзгадненні з Эстоніяй і Літвой.
У спісе 101 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, сілавых органаў, Вярхоўнага суда, Канстытуцыйнага суда, МНС, Белтэлерадыёкампаніі, выбаркамаў, мясцовых уладаў.
Ім забаронены ўезд на тэрыторыю Латвіі, а таксама прадугледжаны іншыя абмежаванні.
Першапачаткова Літва, Латвія і Эстонія ўвялі санкцыі ў дачыненні да трох дзясяткаў беларускіх чыноўнікаў, уключаючы Лукашэнку.
Паводле REFORM.by