Генпракурор Украіны распавёў пра памылковую версію ў справе Паўла Шарамета
Генеральны пракурор Украіны Юры Луцэнка прызнаў, што зрухаў у расследаванні забойства Паўла Шарамета пакуль няма.
![yak_mozhna_bylo_uratavats_sharam.jpg yak_mozhna_bylo_uratavats_sharam.jpg](/img/v1/images/yak_mozhna_bylo_uratavats_sharam.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У інтэрв’ю «Сегодня» Луцэнка адзначыў, што ў справе Шарамета, у адрозненне, напрыклад, ад справы Вараненкова, удача пакуль не ўсміхнулася следчым.
«У справе Шарамета пакуль такога няма. Хоць быў момант, калі мне здалося, што ўдача ёсць. Адзін з фігурантаў справы аб замаху на народнага дэпутата Ігара Масійчука быў вельмі падобны на постаць, знятую на відэа ў справе Шарамета. Але, аказалася, не той», — распавёў ён.
Нагадаем, Павел Шарамет быў забіты 20 ліпеня 2016 года ў цэнтры Кіева — у яго аўтамабілі спрацавала бомба. Не зважаючы на тое, што расследаванне справы пад асабісты кантроль узяў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, ні выканаўцаў, ні замоўцаў злачынства да сёння гэтак і не знайшлі.
belsat.eu