Саакашвілі абяцае Украіне новую сталіцу

Экс-прэзідэнт Грузіі, а цяпер украінскі апазіцыянер Міхаіл Саакашвілі паабяцаў у выпадку прыходу да ўлады ва Украіне перанесці сталіцу з Кіева ў горад Шпола (Чаркаская вобласць).

15986034.jpg

Сваёй ідэяй ён падзяліўся ў фільме ўласнай вытворчасці пра краіну будучыні. 

Палітык лічыць, што згаданы 17-тысячны населены пункт з’яўляецца геаграфічным цэнтрам дзяржавы, таму адміністрацыйнае планаванне тут будзе цалкам лагічным. 

У новай сталіцы, абяцае Саакашвілі, будзе велізарны Майдан, а вакол — празрыстыя адміністрацыйныя будынкі, у якіх пачнуць працаваць выключна сумленныя, патрыятычныя і маладыя чыноўнікі, прызначаныя без хабараў і кумаўства праз конкурсную працэдуру. Жыць гэтыя сумленныя бюракратычныя працаўнікі будуць тут жа, непадалёк, у спецыяльна пабудаваных дзяржаўных кватэрах. Глыбока пад зямлёй будзе размешчаны мозг усёй краіны — нейкі мультымедыйны цэнтр, дзе спецыяльна сабраныя эксперты будуць прымаць самыя важныя рашэнні. 

Відавочна, што ўвесь гэты праект трохі нагадвае маналог Астапа Бендэра пра Нью-Васюкі, чым адразу скарысталася праўладная прэса.

Паводле ўкраінскай прэсы