Якімі сацсеткамі і парталамі карыстаюцца ўкраінцы пасля забароны «ВКонтакте»?

Частка ўкраінцаў усё яшчэ карыстаюцца расійскімі сацсеткамі і сайтамі, забароненымі за агрэсіўную палітыку ў дачыненні Украіны, але ў лідэрах цяпер міжнародныя інтэрнэт-гіганты.

maxresdefault_5_1.jpg

Праз восем месяцаў пасля блакавання ва Украіне расійскія сацыяльныя сеткі «ВКонтакте» і «Одноклассники», а таксама сервісы «Яндекс» і Mail.Ru Group па-ранейшаму ўтрымліваюцца ў топ-25 найбольш наведваных украінцамі інтэрнэт-рэсурсаў.
Паводле даследаванняў кампаніі Kantar TNS Cmeter, vk.com з ахопам 33,93% заняў у студзені 10-е месца, yandex.ua з 24,65% — на 13-м месцы, mail.ru з 24,31% — на 14-м і odnoklassniki.ru з 19,03% — на 21-м месцы.
Даследчыкі адзначаюць, што пасля блакавання наведвальнасць гэтых інтэрнэт-рэсурсаў істотна скарацілася, але цяпер застаецца стабільнай. Гэта азначае, што ва Украіне застаецца катэгорыя грамадзян, якія абыходзяць блакаванне забароненых сайтаў.
Цяпер ва Украіне значна павялічылася колькасць карыстальнікаў Google (1-е месца, 95,3% ахопу), Youtube (2-е месца з 83,4% ахопу) і Facebook (3-е месца, 68,58%). Павялічылася таксама папулярнасьць украінскіх сайтаў, якія прапаноўваюць фінансавыя і інфармацыйныя паслугі, а таксама куплі-продажу тавараў.
Летась Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны выступіла з ініцыятывай блакаваньня расійскіх інтэрнэт-рэсурсаў. У траўні 2017 году гэтае рашэнне сваім указам зацвердзіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.
Цалкам матэрыял чытайце на «Радыё Свабода»