Германія абнавіла рэкорд па здабычы «зялёнай» энергіі
У Германіі расце выпрацоўка сонечнай энергіі. За першую палову 2019 года ў Германіі з энергіі сонца, ветру, вады і з біямасы вырабілі больш электраэнергіі, чым на АЭС і ЦЭС. Як гэта атрымалася?
За першыя шэсць месяцаў 2016 года ў Германіі баланс энергаздабычы ўпершыню пасунуўся ў бок аднаўляльных крыніц — 47,3%. Сюды адносяцца ўстаноўкі, што генеруюць энергію ветру, сонца, вады і біямасы.
Першая палова 2019 года аказалася асабліва ветранай: у выніку аб'ёмы электраэнергіі, выпрацаванай ветракамі, у Германіі выраслі прыкладна на 20% у параўнанні з тым жа перыядам 2018 года. Генерацыя электраэнергіі з выкарыстаннем сонечных батарэй павялічылася на 6%, а на газавых ЦЭС — на 10%.
Яшчэ 43,4% электрычнасці ў Германіі вырабляюць на вугальных (або цеплавых) і атамных станцыях. На газ прыходзіцца 9,3%, і мінімальная доля ў 0,4% — на іншыя крыніцы, у тым ліку нафту.
Да 2030 года Германія хоча давесці долю "зялёнай" электрычнасці да 65%.
Нагадаем, па выніках 2018 года ў Германіі больш за 40% электраэнергіі было выпрацавана з альтэрнатыўных крыніц. Дзякуючы незвычайна працягламу лету з вялікай колькасцю сонечных дзён тады ў сеткі паступіла на 4,3% больш эка-электрычнасці, чым у 2017 годзе.
Паводле www.dw.com, korrespondent.net