Германія. Рэформа прыбіральняў
Бургамістр Кёльна падтрымаў незвычайную рэформу, якая тычыцца гарадскіх прыбіральняў.
Грамадскія прыбіральні, па словах прадстаўніка мэрыі, павінны быць перабудаваныя такім чынам, каб кліенты — мігранты з ісламскіх краінаў — не адчувалі дыскамфорту.
Дыскамфорт у такога кшталту наведвальнікаў, быццам бы, выклікае адсутнасць у прыбіральнях вадзянога шланга — абавязковага атрыбуту клазетаў на Усходзе, дзе не карыстаюцца туалетнай паперай.
Самае цікавае, што прыбіральні ў Кёльне будуць перабудаваныя такім чынам, каб там не спраўлялі натуральную патрэбу ў накірунку Меккі — святога для мусульман гораду.
Калі верыць бургамістру, інавацыі выклікаюць у звычайных немцаў інтарэс да замежных культураў.
Між тым, у ідэі хапае апанентаў. У правай апазіцыі падлічылі, што перабудова кожнага ўнітазу — каля ста еўра. З улікам колькасці прыбіральняў у публічных і камерцыйных установах, рэформа будзе каштаваць больш за мільён еўра — значныя выдаткі для гарадскога бюджэту.
Паводле нямецкай прэсы