Германія. Зашмат белых у гандболе
Федэрацыя гандбола Германіі (DHB) сутыкнулася з незвычайнай крытыкай. Кіраўніцтва DHB абвінавацілі ў засіллі ў нямецкай гандбольнай зборнай «белых твараў».

Фота: bild.de
Сапраўды, усе гульцы ў камандзе ФРГ — тыповыя еўрапейцы. На думку крытыкаў, кансервацыя сітуацыі можа прывесці да крызісу гандбола ў краіне.
Логіка тут наступная: дзеці мігрантаў, якіх у краіне ўсё больш і больш, наўрад ці пойдуць у від спорту, дзе дамінуюць выключна белыя бландзіны.
Не падабаецца крытыкам і тое, што ў рэкламе DHB шмат тэмаў, якія асацыююцца з каштоўнасцямі нямецкай традыцыйнай культуры, такіх, як павага, дысцыпліна, мужнасць і гэтак далей.
Федэрацыя з такімі тэзісамі не згодна. Па словах яе кіраўніка, па-першае, гандбол у любым выпадку будзе ўспрымацца як гульня еўрапейцаў, якія яе і прыдумалі. Па-другое, выразная ідэнтыфікацыя гульцоў зборнай з краінай і нацыяй — гэта вялікі поспех для трэнера. Такі калектыў больш матываваны на перамогу.
Зрэшты, кіраўніцтва DHB
паабяцала на працягу пару гадоў прыняць крокі, якія выправяць цяперашняе
становішча.
Паводле нямецкай прэсы