«Хто так б'е, алень, цэлься ў галаву!» Валанцёрам ЧС-2018 выдалі дзіўны размоўнік
Футбольным заўзятарам, якія прыедуць на Чэмпіянат свету-2018 у Расіі, плануюць распавядаць пра Чабурашку, самавар і забароняць курыць.
Валанцёрам ЧС-2018 у Расіі раздалі размоўнікі з самымі неабходнымі фразамі. Фатаграфіі старонак размоўніка апублікаваў telegram-канал "Мутко супраць".
На думку аўтараў размоўніка, валанцёрам спатрэбіцца веданне перакладу на ангельскую такіх фраз, як "Што такое Чабурашка?", "Ён трапіў у бойку і цяпер без прытомнасці", "Выклічце хуткую! Тэрмінова!".
Таксама можа спатрэбіцца веданне фраз "Вы можаце быць прыцягнутыя за бойку да суду" і "Хто так б'е, алень, цэлься ў галаву".
Чэмпіяната свету па футболе-2018 пройдзе ў Расіі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня. З-за атручвання Сяргея Скрыпаля брытанскія і іспанскія ўлады абвясцілі дыпламатычны байкот ЧС. Раней пра адмову прыехаць у Расею на цырымонію адкрыцця мундыяля заявіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Акрамя таго, праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch, заявіла, што пакуль мірныя жыхары Сірыі працягваюць пакутаваць ад удараў расійскіх і сірыйскіх войскаў, сусветныя лідары не павінныя сядзець у віп-ложах побач з Пуціным.