NATO плануе стварыць 30-тысячныя сілы хуткага рэагавання ў Еўропе на выпадак нападу з боку Расіі

Канчатковае рашэнне аб стварэнні такіх падраздзяленняў павінна быць прынята ў снежні.

Фота Reuters

Фота Reuters

NATO плануе стварыць 30-тысячныя сілы хуткага рэагавання ў Еўропе ў дадатак да тых, што ўжо ёсць, на выпадак нападу з боку Расіі. Як паведамляе Deutsche Welle, пра гэта гаворыцца ў артыкуле нямецкага выдання Welt ам Sonntag (WAMS), апублікаваным сёння, 2 чэрвеня.
Канчатковае рашэнне павінна быць прынята ў снежні. Плануецца, што сілы хуткага рэагавання будуць мець некалькі сотняў баявых самалётаў і караблёў, піша выданне са спасылкай на дыпламатаў у NATO. Новыя падраздзяленні павінны ўмацаваць існуючыя сілы хуткага рэагавання, у складзе якіх 20 тысяч салдат. Чакаецца, што члены NATO на саміце ў ліпені прымуць адпаведнае рашэнне.
Крыніца WAMS паведамляе, што Германія ў такіх сілах будзе мець вядучую ролю. Нагадваецца, што Германія, Вялікабрытанія, Злучаныя Штаты і Канада цяпер узначальваюць Міжнародныя групы хуткага рэагавання, размешчаныя ў Эстоніі, Латвіі, Літве і Польшчы. У NATO разлічваюць, што гэтыя падраздзяленні гатовыя стрымаць і, у выпадку неабходнасці, неадкладна адказаць на любую агрэсію сумесна з нацыянальнымі ўзброенымі сіламі гэтых дзяржаў. Чатыры батальёна, сфармаваныя з прадстаўнікоў 15 розных дзяржаў NATO, налічваюць у цэлым каля 4,5 тысяч вайскоўцаў. Іх размяшчэнне стала прамым адказам на агрэсіўныя дзеянні Расіі супраць Украіны.
У 2017 годзе краіны NATO ў сярэднім павялічылі выдаткі на абарону, у параўнанні з папярэднім годам на 2,25%.