У парламенце Нідэрландаў прызналі віну Расіі за катастрофу MH17

Палата прадстаўнікоў нідэрландскага парламента аднагалосна падтрымлівае рашэнне Нідэрландаў і Аўстраліі прызнаць Расію адказнай за катастрофу з малайзійскім "Боінгам" ў 2014 годзе над Данбасам.

Фота REUTERS/Michael Kooren

Фота REUTERS/Michael Kooren


Гэта высветлілася падчас дэбатаў, якія адбыліся ў чацвер з удзелам міністра замежных спраў Стэфа Блока, паведамляе нідэрландскае выданне NOS.nl.

У рамках дэбатаў не толькі кааліцыйныя, але і апазіцыйныя дэпутаты казалі аб "правільным, лагічным і адважным" рашэнне ўрада ўскласці адказнасць на Расію.

Пазіцыю парламентарыяў падтрымаў нават Цьеры Бадэ, лідар партыі "Форум за дэмакратыю", якая становіцца на бок Расіі па цэлым шэрагу пытанняў і з'яўляецца варожай да Еўрасаюза. Бадэ заўсёды сумняваўся ў незалежнасці Сумеснай следчай групы, якая вядзе расследаванне катастрофы. Аднак у ходзе дэбатаў ён прызнаў вынікі расследавання следчых дбайным і праўдападобнымі, хоць заўважыў, што застаецца "ў пошуку праўды".

"Прызнанне адказнасці Расіі з'яўляецца апраўданым і лагічным крокам", — цытуе Бодэ "de Volkskrant".

Нягледзячы на небывалую аднадушнасць падчас выступаў, парламенту не ўдалося зафіксаваць адзіную пазіцыю дакументальна, паколькі ад гэтага адмовіліся "Форум за дэмакратыю" і правая "Партыя свабоды" (PVV).

Усе палітычныя групоўкі палаты прадстаўнікоў таксама хацелі ведаць, чаму Бельгія і Малайзія, грамадзяне якіх таксама сталі ахвярамі катастрофы, не падтрымалі рашэнне Нідэрландаў і Аўстраліі.

У той жа час некалькі апазіцыйных партый, сярод якіх "Форум за дэмакратыю", PVV, CDA і SP, хочуць таксама правядзення расследавання пра ролю Украіны. Дэпутат "Партыі свабоды" Раймонд дэ Рон заявіў, што Украіна павінна быць прыцягнутая да адказнасці, "паколькі не закрыла сваю паветраную прастору"

Міністр Стэф Блок заявіў, што на сёння няма дастатковых дадзеных наконт адказнасці Украіны і заклікаў дачакацца далейшых высноў Сумеснай следчай групы. Ён дадаў, што "не выключае адказнасці Украіны" ў будучыні.

Разам з тым Блок дадаў, што рашэнне Нідэрландаў прызнаць віну Расіі ператварыла краіну ў аб'ект распаўсюджвання дэзінфармацыі з боку РФ.

24 траўня міжнародная Сумесная следчая група па расследаванні катастрофы малайзійскага "Боінга" абвясціла, што той быў збіты зенітна-ракетным комплексам "Бук" з 53-й расійскай брыгады, якая месціцца ў расійскім горадзе Курск.

Аўстралія і Нідэрланды звярнуліся да Расіі з заклікам прыняць на сябе дзяржаўную адказнасць і супрацоўнічаць з імі для забеспячэння правасуддзя.

Аўстралія і Нідэрланды таксама патрабуюць ад Расіі кампенсацый сем'ям ахвяраў MH17.

Паводле www.pravda.com.ua