Японія. Новая моладзевая палітыка пахавае кімано
Прэм’ер японскага ўрада Сіндза Абэ трапіў пад крытыку з-за прынятага ў сакавіку закона, які радыкальна пашырыў правы японскай моладзі.

Фота camberwellcameraclub.org.au
Новы закон дазваляе маладым японцам па дасягненні
18-гадовага ўзросту купляць алкаголь, мець банкаўскія карткі і, нарэшце,
заключаць шлюб — прычым, без згоды бацькоў. Раней такое дазваляліся рабіць
толькі з дасягненнем 20 гадоў. Лібералізацыя, на думку ініцыятараў, павінна
спрыяць працэсу больш ранняга ўступлення моладзі ў дарослае жыццё, што ў тым
ліку палепшыць дэмаграфічную сітуацыю.

Аднак рэалізацыя закона на практыцы мела
незвычайныя наступствы. Нечакана супраць новай моладзевай палітыкі Сіндза Абэ
выступілі нацыяналісты, якіх падтрымліваюць вытворцы нацыянальнага адзення
кімано (менавіта ў кімано ў Японіі павінны быць апранутыя ўдзельнікі шлюбных
цырымоній). На думку крытыкаў, згаданая рэформа пахавае нацыянальную культуру
вопраткі і сектар вытворчасці кімано. Справа ў тым, што, вызваліўшыся ад
дыктату бацькоў, дзеці, як сведчыць практыка, цалкам ігнаруюць традыцыі і заключаюць
шлюбы ў чым заўгодна.
Зрэшты, маладых японцаў можна зразумець. Кімано — вельмі дарагі прадмет гардэроба. Арэнда шлюбнага кімано можа каштаваць некалькі тысяч долараў.