Каля пасольства Расіі ў Кіеве спалілі расійскі сцяг

У суботу пад амбасадай Расіі ў Кіеве актывісты ў знак пратэсту супраць выбараў у Дзярждуму спалілі расійскі сцяг. Пазней большасць актывістаў згарнулі свае плакаты і пачалі разыходзіцца.

d8002880_c99c_45cc_920b_6e7e49dcd448_w987_r1_s.jpg


Раней сёння ў Кіеве сілавікі затрымалі трох удзельнікаў акцыі ля амбасады Расеі. У прыватнасці паліцыя затрымала аднаго з удзельнікаў акцыі з-за інцыдэнту з мужчынам, які, паводле яго слоў, хацеў прагаласаваць у будынку дыппрадстаўніцтва. У Адэсе таксама былі затрыманні ля Генэральнага консульства Расеі.

f4e58ab8_191c_4ffa_806a_6da8291373bf_w610_r0_s.jpg


18 верасня ў Расеі праходзяць выбары дэпутатаў у Дзярждуму РФ. Масква вырашыла таксама правесьці выбары на тэрыторыі анэксаванага Крыму, чым выклікала рэзкую крытыку Кіева і шэрагу краін Захаду. ЗША заявілі, што не прызнаюць галасаванне, якое адбываецца на тэрыторыі Крыму.
Паводле svaboda.org