ПАРНАС не прызнае выбары ў Дзяржаўную Думу Расіі легітымнымі

Лідар расійскай партыі ПАРНАС Міхаіл Касьянаў адмовіўся прызнаваць легітымнымі выбары ў Думу VII склікання. Ён заявіў, што яны не былі свабоднымі і сумленнымі, а падчас галасавання былі дапушчаныя масавыя фальсіфікацыі.

34a9aeee_b2c0_4aec_9b3d_1af96326f4b9_cx0_cy3_cw0_w987_r1_s_r1.jpg


Касьянаў падкрэсліў, што пасля выбараў рэзка ўпалі шанцы на «канстытуцыйную мірную змену ўлады» ў краіне. Таксама лідэр апазіцыйнай партыі запэўніў, што не збіраецца пакідаць сваю пасаду. Ён дадаў, што застаецца адкрытым да дыялогу як з партыяй «Яблоко», так і з Аляксеем Навальным.
На выбарах у нядзелю за ПАРНАС, паводле папярэдніх афіцыйных звестак, прагаласавалі менш за адзін працэнт выбаршчыкаў. Партыя не прайшла ў Дзяржаўную Думу і ня можа прэтэндаваць на дзяржаўнае фінансаванне. «Яблоко», паводле афіцыйных звестак, набрала менш за два працэнты.
Кандыдаты ад ПАРНАСу, «Яблока» і «Адкрытай Расіі» па аднамандатных акругах таксама не атрымалі месцаў у Дзяржаўнай думе.
www.svaboda.org