Расійскі прэм’ер Мядзведзеў: наша партыя перамагла
Расійскі прэм’ер-міністр, лідар кіроўнай партыі «Адзіная Расія» Дзмітры Мядзведзеў назваў «добрым» вынік сваёй палітычнай сілы на выбарах у ніжнюю палату парламенту — Дзяржаўнай думы і дадаў, што яго партыя будзе мець «абсалютную большасць».
![Расійскі прэм’ер-міністр, лідар кіроўнай партыі «Адзіная Расія» Дзмітры Мядзведзеў Расійскі прэм’ер-міністр, лідар кіроўнай партыі «Адзіная Расія» Дзмітры Мядзведзеў](/img/v1/userfiles/images/09f3dc46_0a8f_4f57_bfb7_fb779ceb2677_w987_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Расійскі прэм’ер-міністр, лідар кіроўнай партыі «Адзіная Расія» Дзмітры Мядзведзеў
«Хацеў бы падзякаваць усім
грамадзянам нашай краіны, якія прыйшлі сёння на выбарчыя ўчасткі, выявілі сваю
грамадзянскую пазіцыю і прагаласавалі, прычым значная частка з іх прагаласавала
за “Адзіную Расію”. Можна сказаць: наша партыя перамагла!» — заявіў Дзмітры Мядзведзеў увечары 18 верасня пасля закрыцця
выбарчых участкаў.
У нядзелю ў Расіі праходзілі выбары ў Дзяржаўную думу. Масква вырашыла таксама правесці галасаванне на тэрыторыі анексаванага Крыму, чым выклікала рэзкую крытыку Кіева і шэрагу краінаў Захаду.
Пасля падліку ЦВК больш за паловы бюлетэняў «Адзіная Расія» мае падтрымку 53,5% выбарнікаў. Акрамя таго, прадстаўнікі кіроўнай партыі лідзіруюць у 203 акругах з 225. За другое месца канкуруюць ЛДПР і камуністычная партыя, якія маюць прыкладна па 14%. Таксама праходзіць у парламент «Справядлівая Расія» — больш за 6%. Ніводная апазіцыйная палітычная сіла ў Дзяржаўную думу не трапляе.