Партыя Меркель прайграла на мясцовых выбарах
На мясцовых выбарах у Берліне кіруючая партыя атрымала менш за 18 працэнтаў галасоў.
Большасць немцаў абвінавачваюць канцлер Ангелу Мэркель за паразу Хрысціянска-дэмакратычнага саюзу (XДС) на выбарах у Берліне.
18 жніўня на мясцовых выбарах у Палату дэпутатаў — рэгіянальны парламент, кіруючая партыя атрымала менш за 18 працэнтаў галасоў. Гэта самы слабы вынік у гісторыі партыі на выбарах у сталіцы Германіі.
Кіраўнік XДС у Берліне Франк Хенкель сцвердзіў, што партыя страціла давер у выбаршчыкаў. Ангела Меркель з-за выбараў у Берліне адмяніла свой удзел у саміце ААН у Нью-Ёрку.
Параза, верагодна, азначае канец так званай вялікай кааліцыі ў рэгіёне. СПД, які перамог на выбарах з 22 адсоткамі, хутчэй за ўсё, наладзіць саюз з партыяй зялёных і левымі сіламі.
www.radyjo.net