У Германіі адбываецца Актоберфэст (фота)
Па ўсёй Германіі з 17 верасня па 3 кастрычніка адзначаюць самае вядомае з восеньскіх святаў у Еўропе — Актоберфэст.

Сталіцай піўнога фестывалю з'яўляецца Мюнхен. Піўныя намёты ўжо ў першыя дні свята наведалі дзясяткі тысяч чалавек. І гэта нягледзячы на праліўныя дажджы. Чакаецца, што паўдзельнічаць у Актоберфэсце—2016 паспеюць шэсць мільёнаў чалавек, паведамляе korrespondent.net
У гэтым годзе на Актоберфэсце ўведзена новая норма бяспекі — забаронена праносіць заплечнікі.
Фота Getty Images