Камітэт узброеных сіл ЗША ўхваліў пастаўкі лятальнай зброі Кіеву

Камітэт па ўзброеных сілах амерыканскага Кангрэса вырашыў выдзеліць Украіне 200 млн долараў для абароны ад агрэсіі РФ. Ён ухваліў пастаўкі смяротнай зброі Кіеву.



konhriess_ssha.jpg

Камітэт па ўзброеных сілах палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША падтрымаў меры па пастаўцы смяротнай зброі Кіеву "для аказання дапамогі узброеным сілам Украіны, што змагаюцца з сепаратыстамі, якіх падтрымлівае Расія ". Пра гэта паведаміла інфармацыйнае агенцтва Associated Press.

Прадстаўнікі камітэта ўнеслі папраўкі ў бюджэт, паводле якіх Украіне будзе выдзелена 200 млн долараў. Паводле інфармацыі агенцтва, гэтыя грошы таксама плануецца накіраваць на падрыхтоўку ваенных украінскай арміі і садзейнічанне "для абароны супраць агрэсіі з боку Расеі". Ініцыятыву падтрымалі 60 членаў камітэта, двое выказаліся супраць. Выніковае рашэнне будзе прынята на пасяджэнні палаты прадстаўнікоў ЗША праз месяц.

Раней, у сакавіку, ніжняя палата амерыканскага Кангрэса прыняла рэзалюцыю, што рэкамендуе прэзідэнту краіны Бараку Абаме пачаць пастаўкі зброі ва Украіну. У ёй утрымліваецца заклік да кіраўніка дзяржавы "прымяніць прадастаўленыя яму Кангрэсам паўнамоцтвы для забеспячэння Украіны смяротнымі абарончымі ўзбраеннямі".

Deutsche Welle