
У дачыненні да мужчыны, які сцвярджаў, што іконы вёз як падарунак для сябра з Беластока, пачата крымінальная справа. За кантрабанду беларус адкажа перад судом. Яму пагражае штраф і канфіскацыя ікон.
На падставе папярэдняга меркавання экспертаў з Музея ікон у Супраслі, знойдзеныя іконы, верагодна, прыходзяць з Расіі. Адназ іх — Нараджэнне Багародзіцы — датавана канцом XVIII стагоддзя.

Другая ікона, на якой выява Бога Айца са Святым Духам у выглядзе голуба, верагодна, датуецца другой паловай ХIХ стагоддзя. Дакладны кошт іконаў яшчэ не вызначаны.
Паводле www.racyja.com