Польшча змагаецца з «Фрыдэрыке»
Найбольшыя страты цыклон «Фрыдэрыке» нанёс у рэгіёнах на захадзе Польшчы, дзе сіла ветру дасягала 120 км/г.
За ўчарашні
вечар і апошнюю ноч польская пажарная служба атрымала больш за 700 выклікаў у
сувязі з моцным ветрам і снегападам, якія прынёс цыклон «Фрэдэрык».
Выклікі тычыліся, у асноўным, сотняў паваленых ветрам дрэў. Два чалавекі атрымалі лёгкія раненні ў выніку аварыі аўтобуса ў Вялікапольскім ваяводстве на захадзе краіны. Найбольшыя шкоды цыклон нанёс у рэгіёнах на захадзе Польшчы, дзе сіла ветру дасягала 120 км/г.
Моцны вецер пашкодзіў 65 будынкаў, у тым ліку 45 жылых дамоў. З наступствамі непагадзі ў Польшчы змагаюцца 3 800 пажарных і добраахвотнікаў.
У сувязі з сітуацыяй прэм'ер-міністр Польшча Матэвуш Маравецкі пачаў нараду з міністрамі абароны, аховы здароўя і энергетыкі.
Сёння сіла ветру крыху зменшыцца, хоць снегапад не спыніцца.