«Казакі», якія нападалі на людзей у Маскве, фінансуюцца мэрыяй
У Маскве так званыя "казакі", якія нападалі на ўдзельнікаў пратэстных акцый Аляксея Навальнага ў Маскве 5 траўня, атрымлівалі фінансаванне маскоўскага ўрада на навучанне дзеянням па разгоне мітынгаў.

Масква, Пушкінская плошча, 5 мая 2018 года
Карэспандэнт выдання "The Bell" вывучыў фотасправаздачы з суботняга мітынгу і на здымках, зробленых Іллёй Варламавым, выявіў чалавека ў ваеннай форме з нашыўкай Цэнтральнага казацкага войскі. Гэтая нашыўка значыцца як афіцыйная на сайце вайсковага казацкага грамадства "Цэнтральнае казацкае войска".
У 2016-2018 гадах гэта арганіцацыя атрымала ад дэпартамента нацыянальнай палітыкі і міжрэгіянальных сувязяў урада Масквы тры кантракты на 16 мільёнаў рублёў, паведамляе тэлеграм-канал " Чудеса OSINT", які сочыць за дзяржзакупкамі. Мэта кантрактаў — навучанне і замацаванне неабходных ведаў для аховы грамадскага парадку на тэрыторыі Масквы.
Паводле Рускай службы "Радыё Свабода"