Пачаўся чацвёрты сезон: рэакцыя сацсетак на інаўгурацыю Пуціна
Карыстальнікі высмеялі аўтамабіль прэзідэнта РФ, Наталлю Паклонскую і некаторых гасцей.
Уладзімір Пуцін 7 траўня ўжо ў чацвёрты раз уступіў на пасаду прэзідэнта Расіі. Цырымонія не пакінула абыякавай карыстальнікаў сацсетак. Яны высмеялі і чарговае прэзідэнцтва гаспадара Крамля, параўнаўшы яго з чацвёртым сезонам серыялаў, і экс-пракурора акупаванага Крыма, а цяпер дэпутата Дзярждумы Наталлю Паклонскага, якая нудзілася да пачатку інаўгурацыі, і картэж Пуціна. Дасталося і гасцям цырымоніі, піша segodnya.ua.