Кэмеран: Санкцыі — «гэта адзіная мова, якую разумее Расія»

Брытанскі прэм'ер заклікаў ЗША і Еўропу сумесна выступіць супраць Расіі і пакласці канец канфлікту ва Украіне.



david_cameron_vladimir_putin.jpg

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран у пятніцу заклікаў да ўвядзення жорсткіх эканамічных санкцый супраць Расіі, матывуючы гэта тым, што «сур'ёзныя эканамічныя меры — гэта адзіная мова, якую разумее Расія». 
У артыкуле, апублікаваным у газеце New York Daily News, брытанскі лідэр заявіў, што Расія прадпрымае спробы дэстабілізацыі суверэннай дзяржавы, парушэння яе тэрытарыяльнай цэласнасці, узбраення і падрыхтоўкі сепаратыстаў —  і свет ужо заплаціў за гэта свой кошт. 
Кэмеран выступае за забарону на будучыя продажы ваеннага абсталявання Маскве краінамі Еўрапейскага Саюза. 
«Нанясенне эканамічнага ўрону Расіі пацягне некаторыя эканамічныя наступствы і для нашых эканомік, — піша Кэмеран.  — Аднак сур'ёзныя эканамічныя меры — гэта адзіная мова, якую разумее Расія». 
Як паведамілі дыпламаты, у чацвер урады краін Еўрасаюза пагадзіліся пашырыць санкцыйны спіс, дадаўшы ў яго 15 фізічных асоб і 18 кампаній і іншых арганізацый у сувязі з падрывам тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. 
«Час зрабіць так, каб наша сіла, уплыў і рэсурсы сталі адчувальнымі, — указаў Кэмеран ў газетным артыкуле. —  Разам з Амерыкай Еўропа павінна зрабіць усё, што трэба, каб выступіць супраць Расіі і пакласці канец канфлікту ва Украіне, перш чым ён прывядзе да новых выпадкаў гібелі ні ў чым не вінаватых людзей».
golos-ameriki.ru