Кіраўнік дыпламатыі ЕС Барэль падтрымаў пратэстуючых у Беларусі
Рэжым Лукашэнкі не прымае пад увагу вяршэнства закона і правы чалавека, заявіў Жозеп Барэль. Еўрасаюз падтрымлівае беларусаў у іх імкненні да дэмакратыі, запэўніў кіраўнік дыпламатыі ЕС.

Еўрасаюз не можа пасіўна назіраць за тым, што адбываецца ў Беларусі, дзе больш за паўгода не сціхаюць пратэсты. З такой заявай вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Жозеп Барэль выступіў на другім Форуме імя Кастуся Каліноўскага ў Вільні ў панядзелак, 22 сакавіка. «ЕС падтрымлівае беларускі народ у яго законным імкненні да дэмакратыі», — прыводзіць словы дыпламата інфармагенцтва БелаПАН.
Па словах Барэля, рэжым Аляксандра Лукашэнкі выкарыстоўвае ўсе даступныя сродкі для ўтрымання ўлады і не прымае да ўвагі вяршэнства закона, правы чалавека і жыцци людзей. «Кошт, які беларускі народ плаціць за сваё законнае імкненне да свабоды, вельмі высокі», - падкрэсліў еўрапейскі дыпламат. Еўрасаюз лічыць ўсёабдымны нацыянальны дыялог адзіным спосабам мірнага ўрэгулявання цяперашняга крызісу ў Беларусі, дадаў ён.
dw.com