Маккейн узначаліць Камітэт па ўзброеных сілах у Сенаце ЗША

Чакаецца, што адзін з найбольш гучных крытыкаў Барака Абамы, рэспубліканец Джон Маккейн, узначаліць Камітэт па ўзброеных сілах у Сенаце ЗША. 



john_maccain.jpg

Як паведамляе Reuters, Маккейн прыме старшынства ў сенацкім Камітэце ў студзені, калі збярэцца Кангрэс. Верхнюю палату якога цяпер кантралюе Рэспубліканская партыя, здабыўшы на выбарах неабходнае ёй для гэтага шостае месца. 

Джон Маккейн, сенатар ад штата Арызона, былы пілот ВМС, правёў пяць гадоў у палоне падчас вайны ў В'етнаме, вядомы, у прыватнасці, сваёй крытыкай амерыканскага прэзідэнта за недастаткова жорсткую рэакцыю на агрэсію Расіі ва Украіне. А таксама прынцыпова негатыўным стаўленнем да расійскага і беларускага аўтарытарных рэжымаў.