Мінабароны Літвы: каля чатырох-пяці тысяч нелегалаў блукаюць па лясах Заходняй Беларусі

Арвідас Анушаўскас, міністр абароны Літвы, адзначыў, што Беларусь сама трапіла ў тую пастку, якую рыхтавала для краін Еўрасаюза. А ў Літве сітуацыя стабілізавалася.

070ca0f15533dc27613d746c44510125.jpeg

Пра нелегалаў на мяжы з Беларуссю распавёў Арвідас Анушаўскас. Міністр абароны Літвы адзначыў, што з боку Літвы можна сказаць, што сітуацыя стабілізавалася. Цяпер Літва ў асноўным займаецца тымі нелегаламі, якія ўжо жывуць у Літве. Міграцыйная служба будзе вызначацца з іх далейшым знаходжаннем, афармляць дакументы ды іншае.

А вось з боку Беларусі, на думку міністра абароны Літвы, нельга сказаць, што сітуацыя стабілізавалася. Па яго словах, каля чатырох-пяці тысяч нелегалаў да гэтага часу блукаюць па лясах Заходняй Беларусі.

«Што будзе з гэтымі людзьмі, у якой сітуацыі яны акажуцца, я думаю, што гэта пытанне», — заявіў Арвідас Анушаўскас.

Таксама міністр абароны Літвы заявіў, што яны з партнёрамі па NАТO рэгулярна ў рэальным часе абменьваюцца інфармацыяй па сітуацыі на мяжы з Беларуссю.