Мінабароны РФ папрасіла права збіваць пасажырскія самалёты над Расіяй

Міністэрства абароны Расіі падрыхтавала праект пастановы, які дазваляе збіваць пасажырскія самалёты, якія парушылі мяжу Расіі, піша «Радыё Свабода» .

Боінг Карэйскій авіялініяў. Такі ж быў зьбіты савецкімі войскамі СПА ў 1983 годзе

Боінг Карэйскій авіялініяў. Такі ж быў зьбіты савецкімі войскамі СПА ў 1983 годзе

 

Згодна з дакументам, выкладзенаму на сайце ўраду, самалёты можна будзе збіваць, калі яны не рэагуюць на папераджальныя сігналы і папераджальны агонь, і калі іх палёт пагражае масавай гібеллю людзей, экалагічнай катастрофай ці нападам на стратэгічныя аб’екты.

Цяперашні закон «Аб супрацьдзеяньні тэрарызму» дазваляе вайскоўцам збіваць у паветранай прасторы Расіі захопленыя тэрарыстамі пасажырскія самалёты. У той жа час пастанова ўрада ад 1994 году забараняе збіваць грамадзянскія самалёты, калі вядома, што на іх борце ёсць пасажыры.

Руская служба «Радыё Свабода» ўдакладняе: у апублікаваным дакуменце ("О порядке применения оружия и боевой техники при охране государственной границы Российской Федерации в воздушном пространстве Российской Федерации") гаворыцца, што расійскія вайскоўцы павінны прымаць меры рэагавання ўжо ў тым выпадку, калі неапазнаны самалёт наблізіцца да мяжы Расіі на адлегласць менш за 50 кіламетраў.

Ваенны самалёт-парушальнік загадана прымушаць да пасадкі на расійскім аэрадроме або да выхаду за межы паветранай прасторы Расіі, а калі ён не рэагуе — яго загадана збіць.

Цяпер тыя ж меры прапанавана ўжываць і ў адносінах да грамадзянскіх самалётаў, з той толькі агаворкай, што "пры адсутнасці рэальнай небяспекі гібелі людзей і (або) наступу экалагічнай катастрофы зброя і баявая тэхніка дзяжурных сіл на паразу не прымяняюцца".

 Паводле www.svaboda.org, www.svoboda.org